19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына сустрэлася з дэлегацыяй Дзяржаўнага дэпартамента ЗША на чале з намеснікам памочніка дзяржсакратара Брыджыт Брынк. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
Адзначаецца, што Лідзія Ярмошына праінфармавала ўдзельнікаў дэлегацыі аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў у парламент і мерах, што прымаюцца Цэнтральнай камісіяй па ўдасканаленні выбарчага працэсу.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў намечаны на 11 верасня 2016 года.