Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_b243155c3b4e27309a65d830aecf81dd, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Ярмошына лічыць, што бізнес і палітыку лепш не змешваць | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

9 Врс 2016

Ярмошына лічыць, што бізнес і палітыку лепш не змешваць

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў эфіры праграмы "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ выказала меркаванне, што бізнес і палітыку лепш не змешваць. Праграма была паказана вечарам 8 верасня, паведамляе БЕЛТА.

Пытанне, якое было зададзена старшыні ЦВК, датычылася багатых кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія вылучыліся на цяперашняй кампаніі, і гатоўнасці беларускіх грамадзян аддаць свой голас на іх карысць. Наконт гэтага Лідзія Ярмошына адзначыла: "Багатыя людзі карыстаюцца павагай у грамадстве. Думаю, што бяссрэбніцтва - гэта ўжо не той шлях, які трэба дэманстраваць і рэкламаваць. Хутчэй за ўсё, голас аддадуць на карысць багатага, хоць у нас часта народ разважае, што калі ён багаты, значыць, у яго ўжо ўсё ёсць".

З іншага боку, паводле слоў старшыні ЦВК, узнікае пытанне, дзеля чаго багаты чалавек імкнецца трапіць у парламент, ён жа фактычна ідзе на даход, які будзе ў разы меншы, чым той, які ён мае, з'яўляючыся бізнесменам. Паводле яе слоў, падставы тут могуць быць розныя. Лідзія Ярмошына задалася пытаннем, ці шчыра гэты чалавек ідзе з бізнесу, якім трэба кіраваць. З вялікай доляй верагоднасці яна выказала меркаванне, што ён можа, нават з'яўляючыся дэпутатам, не пакінуць свой бізнес, па-ранейшаму ім кіраваць, у той час як падстаўнымі асобамі ў гэтай справе будуць яго жонка і дарослы сын. "Ці з'яўляецца гэта справядлівым і праўдзівым? Вядома, не. Узнікае падазрэнне: а можа, ён ідзе ў парламент, каб пазбегнуць адказнасці або, наадварот, з'яўляючыся дэпутатам, яшчэ больш выкарыстоўваць свае сувязі?" - адзначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Пры гэтым Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што жаданне ісці ў парламент на шкоду ўласнай справе можа быць і зусім бескарыслівым. "Чалавек можа гаварыць, што ён усё зарабіў, у яго ўсё ёсць, капітал працуе сам па сабе, а ён хоча служыць грамадству, - заўважыла яна. - Але, у прынцыпе, бізнес і палітыку, бізнес і ўладу лепш не змешваць".

Былі агучаны прыклады іншых дзяржаў, дзе пастаянна ідзе размова аб тым, што алігархі не павінны быць у парламенце, што бізнес, улада і палітыка павінны быць раздзелены, таму што калі яны злучаны, гэта ўжо карупцыя.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня. Грамадзяне выберуць 110 дэпутатаў, якія зоймуць месцы ў новым скліканні парламента.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі