18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына чакае з'яўлення сур'ёзных прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце пасля партыйнага вылучэння. Аб гэтым яна заявіла 17 ліпеня ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік ЦВК нагадала, што 1 жніўня завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Лідзія Ярмошына лічыць, што ўжо на бягучым тыдні ў ЦВК стануць актыўна паступаць дакументы аб вылучэнні з дапамогай партыйных з'ездаў і працоўных калектываў. "Тады мы ўбачым самых сур'ёзных кандыдатаў, якія будуць прэтэндаваць на пасады ў парламенце", - сказала яна.
На цяперашнім этапе выбарчай кампаніі акрамя вылучэння кандыдатаў у дэпутаты вылучаюцца прадстаўнікі ў склад участковых выбарчых камісій. Яны павінны быць створаны не пазней за 27 ліпеня. Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 11 верасня.