13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Са сцен парламента павінны выходзіць кіраўнікі высокага ўзроўню. Аб гэтым 12 чэрвеня ў эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале "Сталічнае тэлебачанне" заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.
Старшыня ЦВК, паводле яе слоў, хацела б бачыць перспектыву людзей, якія будуць выбраны ў парламент. "Са сцен парламента павінны выйсці будучыя кіраўнікі высокага ўзроўню", - сказала яна. На думку Лідзіі Ярмошынай, парламент - своеасаблівая школа, якая павінна спалучацца з прафесійным вопытам, атрыманым па асноўным месцы работы.
"Чалавек павінен дасягнуць даволі вялікіх вышынь у сваёй прафесіі, атрымаць дзяржаўны вопыт - і далей гэта гатовы рэктар ВНУ, міністр, намеснік міністра, губернатар вобласці і гэтак далей", - прадоўжыла яна. Адказваючы на пытанне, якімі, з яе пункту гледжання, якасцямі павінен валодаць парламентарый, Лідзія Ярмошына назвала прыстойнасць, уменне ацэньваць мэтазгоднасць і наступствы прыняцця законапраектаў