6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына і павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі абмеркавалі сёння на сустрэчы пытанні правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
Асаблівая ўвага на сустрэчы была ўдзелена працэдуры падліку галасоў.
Сёння ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Яно будзе прадаўжацца па 10 верасня. На гэты момант у перадвыбарнай гонцы ўдзельнічаюць 488 кандыдатаў у дэпутаты. Выбары назначаны на 11 верасня.