Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_a41b948d1d9997babdfdd2d1438948c4, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 Бузоўскі арыентаваў СМІ на безумоўнае выкананне прынцыпу прадастаўлення роўных магчымасцей кандыдатам у дэпутаты | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

26 Ліп 2016

Бузоўскі арыентаваў СМІ на безумоўнае выкананне прынцыпу прадастаўлення роўных магчымасцей кандыдатам у дэпутаты

Бузоўскі арыентаваў СМІ на безумоўнае выкананне прынцыпу прадастаўлення роўных магчымасцей кандыдатам у дэпутаты

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сродкі масавай інфармацыі розных форм уласнасці павінны прадастаўляць роўныя магчымасці кандыдатам, якія вылучаюцца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі ў час рабочай сустрэчы з кіраўнікамі вядучых СМІ, прадстаўнікамі органаў выканаўчай улады на базе Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кандыдатам у дэпутаты неабходна прадастаўляць усе магчымасці - і рабіць гэта прафесійна - для раскрыцця іх праграмных заяў, якія, я ўпэўнены, будуць якасна прапрацаваны і самімі кандыдатамі, і іх камандамі, - сказаў Ігар Бузоўскі. - І магчымасці гэтыя павінны быць роўнымі для кожнага кандыдата".

Адзначалася, што праводзіць перадвыбарную агітацыю, якая прадугледжвае ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі, кандыдаты ў дэпутаты могуць з 11 жніўня. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, якім чынам будзе арганізавана выступленне кандыдатаў па тэлебачанні і радыё, дэбаты паміж імі. Таксама ўзнімалася пытанне спецыфікі публікацыі праграм дэпутатаў у друкаваных СМІ.

Ігар Бузоўскі заявіў, што ўсе сродкі масавай інфармацыі, нават людзі, якія называюць сябе незалежнымі, працуюць у інтэрнэце, павінны прытрымлівацца прынцыпу прадастаўлення роўных магчымасцей у час перадвыбарнай кампаніі. "А мы сёння бачым, як на асобных рэсурсах пачынаюць піярыць канкрэтных персон, і ў гэтым піяры відавочна праглядаецца перадвыбарная агітацыя", - падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён выказаў упэўненасць, што СМІ, пляцоўкі якіх кандыдаты могуць выкарыстаць пры правядзенні агітацыйнай кампаніі, безумоўна выканаюць свае абавязацельствы і прадаставяць усім роўныя магчымасці.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама звярнуў увагу, што ацэнка перадвыбарнай кампаніі наглядальнікамі залежыць у тым ліку ад таго, наколькі прафесійна сродкі масавай інфармацыі падыдуць да яе асвятлення і наколькі поўна і дэталёва яны будуць выконваць выбарчае заканадаўства Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі