29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі праходзяць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана у Беларусі Ергалі Булегенаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Парламенцкія выбары праходзяць у Беларусі ў адпаведнасці з нацыянальнымі законамі і міжнароднымі стандартамі", - адзначыў Ергалі Булегенаў.
Дыпламат звярнуў увагу, што цяпер у Беларусі знаходзіцца вялікая колькасць міжнародных наглядальнікаў, у тым ліку ад СНД, АБСЕ і ПАСЕ. Ён выказаў надзею, што іх ацэнка выбарчай кампаніі будзе аб'ектыўнай.
Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пройдуць у Беларусі 11 верасня.