2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 730 нацыянальных наглядальнікаў акрэдытавана для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, паводле апошніх даных, ад грамадзян шляхам падачы заяў акрэдытавана 53 чалавекі, ад працоўных калектываў - 2, ад палітычных партый - 62, у тым ліку ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" - 3, Беларускай сацыял-спартыўнай партыі - 1, Камуністычнай партыі Беларусі - 45, Ліберальна-дэмакратычнай партыі - 1, Партыі БНФ - 1, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці - 10, Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай Згоды - 1.
Што датычыцца іншых грамадскіх аб'яднанняў, то найбольш сваіх прадстаўнікоў для ўнутранага маніторынгу будучай электаральнай падзеі акрэдытавалі "Белая Русь" (74), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (102) і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (90).
Міжнародных наглядальнікаў акрэдытавана ўжо больш за 200, у тым ліку ад СНД - больш за 150, ад БДІПЧ АБСЕ - больш за 50.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.