6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Больш за 32 тыс. нацыянальных наглядальнікаў акрэдытавана для работы на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.Паводле апошніх даных, агульная колькасць унутраных удзельнікаў маніторынгу дасягнула
32 015. Грамадзяне шляхам падачы заявы акрэдытавалі сваіх прадстаўнікоў - 3 453, працоўныя калектывы - 1 908, палітычныя партыі - 3 035 (у тым ліку Камуністычная партыя Беларусі - 1 256).Што датычыцца іншых грамадскіх аб'яднанняў, ад іх акрэдытацыю атрымалі 23 619 чалавек (у тым ліку ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі - 6 170).
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня. Сёння стартавала датэрміновае галасаванне, якое прадоўжыцца да 10 верасня.