26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для маніторынгу выбараў у беларускі парламент акрэдытавана 45 прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.
Пры гэтым найбольшая колькасць наглядальнікаў па-ранейшаму акрэдытавана ад СНД - 321 (у тым ліку ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці - 44). Ад БДІПЧ АБСЕ акрэдытаваны 51 прадстаўнік, ад ПАСЕ - 19, ад ПА АБСЕ - 39.
Агульная колькасць міжнародных удзельнікаў маніторынгу да гэтага часу складае 475.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.