7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі ўжо акрэдытаваў 32 міжнародныя наглядальнікі за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання ад структур СНД, паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына перад семінарам-вучобай членаў акруговых выбаркамаў Мінскай вобласці па пытаннях выбарчай кампаніі ў парламент, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў ужо акрэдытаваны 32 наглядальнікі", - расказала Лідзія Ярмошына.
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла, што міжнародныя наглядальнікі ад СНД будуць працаваць у складзе адной місіі. Пры гэтым яны прадстаўляюць тры розныя арганізацыі: Выканаўчы камітэт СНД, Парламенцкую асамблею СНД і Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі.