23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акрэдытацыю для маніторынгу парламенцкіх выбараў у Беларусі атрымалі 18 389 унутраных наглядальнікаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.
У прыватнасці, паводле апошніх даных, грамадзяне шляхам падачы заяў акрэдытавалі 1 549 сваіх прадстаўнікоў, працоўныя калектывы - 688, палітычныя партыі - 1 892 (з іх 725 - Камуністычная партыя Беларусі). Іншыя грамадскія аб'яднанні для маніторынгу электаральнай падзеі акрэдытавалі 14 260 чалавек, пры гэтым найбольшую колькасць - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (4 053).
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.