Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_a76cf62b8703c42f722f1153f7938575, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 17 лістапада - асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Ліс 2019

17 лістапада - асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

17 лістапада - асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У нядзелю, 17 лістапада, асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамляе БЕЛТА.

Выбарчыя ўчасткі ў краіне адкрыліся ў 8.00 і будуць працаваць да 20.00. На тых, што ўтвораны ў воінскіх часцях, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, участковыя камісіі могуць аб'явіць галасаванне завершаным і раней за 20.00, калі прагаласавалі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спіс.

Бюлетэнь выдаецца пры прад'яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншых дакументаў. Да іх аднесены службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, студэнцкі білет, вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійнае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), а таксама пасведчанне аб інваліднасці.

Для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў створана 110 выбарчых акруг (столькі ж дэпутатаў неабходна выбраць), сфарміраваны 5831 участак для галасавання, у тым ліку 46 замежных.

Паводле даных ЦВК на 16 лістапада, на 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прэтэндуюць 513 кандыдатаў. Безальтэрнатыўных акруг няма.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праводзяцца па аднамандатных выбарчых акругах. Для вызначэння рэзультатаў выкарыстоўваецца мажарытарная выбарчая сістэма адноснай большасці. Прызнаецца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палавіну выбаршчыкаў акругi, уключаных у спісы. Выбраным лічыцца кандыдат, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў.

На цяперашніх выбарах змогуць прагаласаваць 6 880 605 грамадзян Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі