1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў наказ членам нацыянальнай дэлегацыі на XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Лічаныя дні застаюцца да пачатку зімовай Алімпіяды 2022 года ў Пекіне, якую з нецярпеннем чакае ўвесь свет. Мара кожнага спартсмена і трэнера - п'едэстал Алімпійскіх гульняў, але вяршыня пакараецца толькі тым, хто ўпарта працуе і цвёрда верыць у сябе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што перад беларускімі спартсменамі стаіць важная і адказная задача. "Трэба выкласціся максімальна і прадэманстраваць усяму свету, што беларусы ўмеюць перамагаць. Умеюць змагацца прыгожа, сумленна і годна, паважаючы сапернікаў і з гонарам праслаўляючы Радзіму. Веру ў нашу каманду і ў кожнага з вас. Помніце, уся краіна балее за алімпійцаў і чакае спартыўных подзвігаў у імя Беларусі. Няхай вам спадарожнічае поспех на снежных стадыёнах і лядовых арэнах алімпійскага Пекіна і збудуцца самыя смелыя мары!" - пажадаў Прэзідэнт.
Дарагія сябры!
Лічаныя дні застаюцца да пачатку зімовай Алімпіяды 2022 года ў Пекіне, якую з нецярпеннем чакае ўвесь свет.
Мара кожнага спартсмена і трэнера - п'едэстал Алімпійскіх гульняў, але вяршыня пакараецца толькі тым, хто ўпарта працуе і цвёрда верыць у сябе.
Перад вамі стаіць важная і адказная задача. Трэба выкласціся максімальна і прадэманстраваць усяму свету, што беларусы ўмеюць перамагаць. Умеюць змагацца прыгожа, сумленна і годна, паважаючы сапернікаў і з гонарам праслаўляючы Радзіму.
Веру ў нашу каманду і ў кожнага з вас.
Помніце, уся краіна балее за алімпійцаў і чакае спартыўных подзвігаў у імя Беларусі.
Няхай вам спадарожнічае поспех на снежных стадыёнах і лядовых арэнах алімпійскага Пекіна і збудуцца самыя смелыя мары!
Жадаю моцнага здароўя, стойкасці і ўдачы.
Аляксандр Лукашэнка.