28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыўся з задачай на 2019 год па ўзроўні зарплат бюджэтнікаў і памеры пенсій. Аб гэтым паведаміў сёння прэм'ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваюцца праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і бюджэту на 2019 год, а таксама праект новай рэдакцыі Падатковага кодэкса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік урада даручыў акцэнтаваць увагу на асноўных напрамках расходаў бюджэту з улікам патрабаванняў кіраўніка дзяржавы. Маецца на ўвазе 10-працэнтнае скарачэнне расходаў на дзяржпадтрымку рэальнага сектара з прапарцыянальным павелічэннем фінансавання сацыяльнай сферы.
"Урад на 2019 год устанавіў для сябе мэтавую задачу дабіцца ўзроўню зарплаты ў бюджэтнай сферы не менш як 80 працэнтаў да сярэдняй заработнай платы па краіне. Памер пенсіі па ўзросце павінен быць не ніжэйшы за 40 працэнтаў сярэдняй заработнай платы", - адзначыў Сяргей Румас.
У Міністэрства фінансаў ёсць даручэнне прааналізаваць, што адбываецца ў бюджэтнай сферы. "Не выключаю, што разам будзем займацца аптымізацыяй колькасці", - дадаў прэм'ер-міністр.