19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мясцовыя Саветы ў Беларусі выбраны 18 110 дэпутатаў. Такая інфармацыя апублікавана на сайце ЦВК раніцай 19 лютага, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з папярэднімі звесткамі ЦВК, колькасць выбраных дэпутатаў у мясцовыя Саветы склала 18 110 чалавек. Выбары праходзілі ў 18 111 выбарчых акругах.
У Беларусі 18 лютага адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5870 выбарчых участкаў працавалі ў штатным рэжыме. Яны былі адкрыты да 20.00.