11 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі можа прайсці сёння ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.
Чакаецца, што сустрэча "нармандскай чацвёркі" адбудзецца сёння ў беларускай сталіцы ў другой палавіне дня. Свой удзел у ёй пацвердзілі ўжо лідары Расіі, Украіны, Германіі і Францыі. Не выключана, што ў рамках саміту "нармандскай чацвёркі" пройдуць і іншыя двухбаковыя сустрэчы.