3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
"Тры дзесяцігоддзі беларусы паспяхова будуюць уласную суверэнную дзяржаву. Нас натхняюць прыклад гераічных продкаў, шматвяковая гісторыя, багатая культура і разуменне таго, што магчымасць свабодна распараджацца сваім лёсам - найвышэйшая каштоўнасць для любога народа", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы, адстойваючы нацыянальныя інтарэсы, развіваючы эканоміку і сацыяльную сферу, нават у самыя складаныя часы разлічвалі толькі на сябе, будавалі дабрабыт на стараннай працы, калектывізме і ўзаемадапамозе. "І сёння, калі на нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны эканамічны і інфармацыйны націск, гэты цяжкі вопыт зноў запатрабаваны і актуальны. Ён дае нам упэўненасць, што мы справімся з усімі праблемамі, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - Сіла беларусаў у праўдзе, адзінстве і патрыятызме. У нас ёсць родная краіна, якой мы ганарымся, ёсць армія, здольная даць жорсткі адпор любому агрэсару, і народ-пераможца, які помніць герояў і цэніць свабоду. Менавіта таму мы смела і спакойна глядзім у будучыню".
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Тры дзесяцігоддзі беларусы паспяхова будуюць уласную суверэнную дзяржаву. Нас натхняюць прыклад гераічных продкаў, шматвяковая гісторыя, багатая культура і разуменне таго, што магчымасць свабодна распараджацца сваім лёсам - найвышэйшая каштоўнасць для любога народа.
Адстойваючы нацыянальныя інтарэсы, развіваючы эканоміку і сацыяльную сферу, нават у самыя складаныя часы мы разлічвалі толькі на сябе, будавалі дабрабыт на стараннай працы, калектывізме і ўзаемадапамозе. І сёння, калі на нашу краіну аказваецца беспрэцэдэнтны эканамічны і інфармацыйны націск, гэты цяжкі вопыт зноў запатрабаваны і актуальны. Ён дае нам упэўненасць, што мы справімся з усімі праблемамі.
Сіла беларусаў у праўдзе, адзінстве і патрыятызме. У нас ёсць родная краіна, якой мы ганарымся, ёсць армія, здольная даць жорсткі адпор любому агрэсару, і народ-пераможца, які помніць герояў і цэніць свабоду. Менавіта таму мы смела і спакойна глядзім у будучыню.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.
З Днём Незалежнасці!
Аляксандр Лукашэнка.