3 сакавіка, Масква /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ордэнам Аляксандра Неўскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гэтым ордэнам узнагароджваюцца вядомыя расійскія і замежныя палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дзелавой супольнасці замежных дзяржаў за заслугі ў супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй і аказанні садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці. Ордэн Аляксандра Неўскага зноў уваўшоў у дзяржаўную ўзнагародную сістэму Расіі з верасня 2010 года.