20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч заклалі сёння капсулу на будпляцоўцы эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір", што сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Праект рэалізуецца з прыцягненнем сербскіх інвестараў. Аб'ект размесціцца на плошчы 320 га на тэрыторыі былога аэрапорта "Мінск-1". Там з'явіцца 30 тыс. кватэр, новы парк плошчай 50 га, чатыры школы і дзевяць дзіцячых садоў, а таксама гандлёвы і фінансавы цэнтры.
Аб'ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове з Сербіі ў першым паўгоддзі 2015 года склаў $45,5 тыс. У Беларусі з удзелам сербскага капіталу дзейнічаюць 6 сумесных і 5 замежных арганізацый, 2 прадстаўніцтвы.