7 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. СНД павінна стаць палітычным і эканамічным цэнтрам сілы, прасторай для буйнамаштабных праектаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія прымаюць удзел у XVI сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Садружнасць Незалежных Дзяржаў павінна стаць не проста зручнай пляцоўкай для ўсёабдымнага перагаворнага працэсу, а палітычным і эканамічным цэнтрам сілы, прасторай для выпрацоўкі рэалізацыі буйнамаштабных сумесных праектаў у розных сферах", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт нагадаў, што ў снежні Садружнасці споўніцца 25 гадоў. "Хацелася б, каб гэты юбілей даў актыўны кансалідуючы эфект у дзейнасці СНД, адкрыў для яе новыя гістарычныя перспектывы", - сказаў Прэзідэнт.