30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчыннікам віншаванне са Святам працы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вось ужо больш за стагоддзе гэта свята не страчвае сваёй актуальнасці, з'яўляючыся сімвалам салідарнасці людзей розных прафесій і пакаленняў.
"У Беларусі адзначаюць гэты дзень з асаблівым натхненнем, адрасуючы словы павагі кожнаму працаўніку і працоўнаму калектыву, выказваючы глыбокую ўдзячнасць ветэранам працы. Тым, хто будаваў надзейны фундамент нацыянальнага здабытку незалежнай краіны і перадаў дастойную эстафету маладой змене", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўсе сучасныя дасягненні: захаванне і мадэрнізацыя савецкіх прамысловых гігантаў, стварэнне інавацыйных вытворчасцей, дынамічнае ўкараненне высокіх тэхналогій у розныя галіны эканомікі - вынік агульнай упартай стваральнай працы.
"Перакананы, менавіта наша працавітасць, вернасць традыцыям і любоў да Радзімы з'яўляюцца залогам далейшага развіцця і працвітання Беларусі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Паважаныя суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са Святам працы.
Вось ужо больш за стагоддзе яно не страчвае сваёй актуальнасці, з'яўляючыся сімвалам салідарнасці людзей розных прафесій і пакаленняў.
У Беларусі адзначаюць гэты дзень з асаблівым натхненнем, адрасуючы словы павагі кожнаму працаўніку і працоўнаму калектыву, выказваючы глыбокую ўдзячнасць ветэранам працы. Тым, хто будаваў надзейны фундамент нацыянальнага здабытку незалежнай краіны і перадаў дастойную эстафету маладой змене.
Усе сучасныя дасягненні: захаванне і мадэрнізацыя савецкіх прамысловых гігантаў, стварэнне інавацыйных вытворчасцей, дынамічнае ўкараненне высокіх тэхналогій у розныя галіны эканомікі - вынік агульнай упартай стваральнай працы.
Перакананы, менавіта наша працавітасць, вернасць традыцыям і любоў да Радзімы з'яўляюцца залогам далейшага развіцця і працвітання Беларусі.
У гэты майскі дзень жадаю вам і вашым сем'ям міру і дабрабыту. Няхай побач заўсёды будуць аднадумцы і верныя сябры, а ў прафесійнай дзейнасці спадарожнічае поспех.
Аляксандр Лукашэнка.