28 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Мун на праведзенай 27 верасня сустрэчы падзякаваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за паслядоўную падтрымку ААН і актыўную дзейнасць Беларусі ў Арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка і Пан Гі Мун абмеркавалі сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны, падкрэсліўшы недапушчальнасць у любым канфлікце ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў неабходнасць прыняцця тэрміновых рашучых мер, накіраваных на спыненне ваенных дзеянняў, асабліва з улікам магчымага разрастання канфлікту на ўсю тэрыторыю Еўропы.
Генеральны сакратар ААН падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за канструктыўную ролю ў пошуку вырашэння канфлікту ва Украіне, адзначыўшы, што Мінск стаў сімвалам міру.
Аляксандр Лукашэнка таксама пакінуў запіс у Кнізе подпісаў ганаровых субяседнікаў Генсека ААН.