9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памяць загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі ўшанавалі мінутай маўчання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Агульнанацыянальная мінута маўчання была аб'яўлена сёння ў час парада ў гонар Дня Перамогі ў Мінску.
У ваенным парадзе ў гонар Дня Перамогі прымаюць удзел больш за 5 тыс. ваеннаслужачых і амаль 250 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі. Пры гэтым сярод удзельнікаў не толькі прадстаўнікі Беларусі, але таксама ваенныя і тэхніка з Расіі, аркестр ваенна-паветраных сіл ЗША ў Еўропе.-0-