Інтэрнэт-відэаканал склаў топ-10 рэактыўных сістэм залпавага агню ў свеце. Беларуская РСЗА на трэцім месцы пасля кітайскіх AR3 і WS-2D, якія размясціліся на другім і першым радку адпаведна.
У топ-10 прадстаўлены таксама РСЗА Ізраіля, Расіі, ЗША, Турцыі і іншых краін.
Рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз" прызначана для паражэння адкрыта размешчанай і ўкрытай жывой сілы, небраніраванай і браніраванай ваеннай і ваенна-спецыяльнай тэхнікі, артылерыі, ракетных і зенітных ракетных комплексаў, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах базіравання і іншых аб'ектаў на далёкасці ад 50 км да 200-300 км з высокай дакладнасцю.