8 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Кожная з вас увасабляе сабой веліч мацярынства і ўтульнасць сямейнага ачага, міласэрнасць і клопат, беззапаветную адданасць роднай зямлі, велізарную духоўную сілу ў захаванні нашых шматвяковых традыцый, на якіх мы разам ствараем будучыню Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ўмееце старанна працаваць, шчодра дорыце навакольным свае веды і вопыт, выхоўваеце падрастаючае пакаленне, прыгажосцю і любоўю натхняеце на добрыя справы і дапамагаеце нам, мужчынам, станавіцца лепшымі і мацнейшымі, каб быць дастойнымі абаронцамі народа і Айчыны".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў жанчынам моцнага здароўя, шчасця і мірнага неба над галавой. "Няхай здзяйсняюцца самыя запаветныя мары, а ўсмешкі блізкіх людзей і яркія вясновыя кветкі напаўняюць сэрца радасцю і надзеяй", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Дарагія суайчынніцы!
Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам - Днём жанчын.
Кожная з вас увасабляе сабой веліч мацярынства і ўтульнасць сямейнага ачага, міласэрнасць і клопат, беззапаветную адданасць роднай зямлі, велізарную духоўную сілу ў захаванні нашых шматвяковых традыцый, на якіх мы разам ствараем будучыню Беларусі.
Вы ўмееце старанна працаваць, шчодра дорыце навакольным свае веды і вопыт, выхоўваеце падрастаючае пакаленне, прыгажосцю і любоўю натхняеце на добрыя справы і дапамагаеце нам, мужчынам, станавіцца лепшымі і мацнейшымі, каб быць дастойнымі абаронцамі народа і Айчыны.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і мірнага неба над галавой. Няхай здзяйсняюцца самыя запаветныя мары, а ўсмешкі блізкіх людзей і яркія вясновыя кветкі напаўняюць сэрца радасцю і надзеяй.
Аляксандр Лукашэнка.
8 сакавіка 2023 года.