11 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб нападзенні на войскі Беларусі і Расіі, якое рыхтавалася. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Крамлі на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Добра, што чым далей, тым больш людзі разумеюць. Не мы на іх напалі. Не мы! Прэвентыўна УСУ пачалі страляць, калі яшчэ мы з вамі за два дні былі ў вас дома. Мы з вамі сядзелі ў верталёце (пасля перагавораў у Крамлі 18 лютага ў час мінулага візіту ў РФ Аляксандра Лукашэнкі кіраўнікі дзяржаў накіраваліся ў загарадны комплекс, дзе прадоўжылі сустрэчу ў нефармальнай абстаноўцы. - Заўвага БЕЛТА). Дакладвалі пастаянна. Яны пачалі. А я вам цяпер пакажу, адкуль на Беларусь рыхтавалася нападзенне. І калі б за шэсць гадзін да аперацыі не быў нанесены прэвентыўны ўдар па пазіцыях (4 пазіцыі, я цяпер пакажу - карту прывёз), яны атакавалі б нашы войскі - Беларусі і Расіі, якія былі на вучэннях", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.
"Таму не мы развязалі гэту вайну. У нас сумленне чыстае. Добра, што пачалі. Біялагічная зброя, самыя вялікія электрастанцыі атамныя... І ўсё гэта было гатова - узарваць", - адзначыў беларускі лідар.
"Цяпер мы бачым, што ў Чарнобылі робіцца. Вы мяне папрасілі электрычнасць падвесці, а ім (ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА) не трэба. Вы разумееце, ім не трэба. І няхай там што хочаце робіцца, яны адпіхваюцца. Мы сілай падвялі туды электрычнасць, як я і паабяцаў - да Чарнобыльскай станцыі", - сказаў Прэзідэнт.
"Таму людзі паціху пачынаюць разумець, што ёсць што, і за кім стаіць гэта праўда. Не зрабілі б гэта за суткі да таго, паверце, праз некалькі дзён мы зазналі б усё гэта з вялікімі стратамі. Яшчэ раз кажу: яны не толькі па Данбасе рыхтаваліся нанесці ўдар. Яны выбудавалі пазіцыі для нанясення па Беларусі ўдару", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Таму не трэба апраўдвацца ні перад кім. Я бачу, як нашы, вашы некаторыя паводзяць сябе: бачыце, не тое зрабілі. Яны зазналі б больш, чым у сярэдзіне мінулага стагоддзя, калі гэтыя фашысты на нас рухаліся", - сказаў беларускі лідар.