2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"За гады існавання фестываль стаў яркай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі. Традыцыйна ён садзейнічае ўзбагачэнню духоўнай спадчыны нашых продкаў, папулярызацыі роднага паэтычнага слова, захаванню лепшых дасягненняў музычнага мастацтва краіны", - гаворыцца ў пасланні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што праграма свята, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння вялікіх песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, надае запланаваным мерапрыемствам асаблівае высокае гучанне.
"Упэўнены, што гэты творчы форум зноў адкрые цікавыя праекты і новыя імёны, пасадзейнічае прафесійнаму росту маладых талентаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.