28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а затым адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Выступленне кіраўніка дзяржавы пачалося ў 11.00. Прамая трансляцыя мерапрыемства вялася па тэлебачанні і радыё.
Першае пытанне ад Лукашэнкі да народа: ці гатовы плаціць за ўласныя абарону і дзяржаву?
Другое пытанне ад Лукашэнкі народу: гатовы плаціць за суверэнітэт і незалежнасць?
Трэцяе пытанне Лукашэнкі народу: ці гатовы быць ініцыятыўнымі і працаваць на сябе?
Лукашэнка: незалежная Беларусь - вышэйшае дабро, і нам нельга яе страціць
Лукашэнка: мір - гэта абсалютная каштоўнасць для беларусаў, і нам трэба захаваць яго
Лукашэнка: Год народнага адзінства паказаў усяму свету з'яднанасць і стойкасць беларусаў
Прэзідэнт: Дзень народнага адзінства стаў актам гістарычнай справядлівасці
Лукашэнка: крыніца беларускіх каштоўнасцей - гістарычная памяць
Лукашэнка: жыццяздольнасць нацыі залежыць ад глыбіні і багацця духоўнай спадчыны
Прэзідэнт адзначыў важнасць расследавання злачынстваў супраць беларускага народа ў гады ВАВ
Лукашэнка: Беларусь будзе ўмацоўваць магутнасць сваёй арміі
Лукашэнка: партнёр нумар адзін для нас - Расія
Лукашэнка: Кітай стаў адным з важнейшых гандлёвых і інвестыцыйных партнёраў Беларусі
Агракарпарацыі, буйныя комплексы, свежыя рашэнні: Лукашэнка аб развіцці сельскай гаспадаркі
Лукашэнка: на пераадоленне наступстваў пандэміі ў ахове здароўя патрачана ўжо амаль $2 млрд
Лукашэнка: дзяржава зробіць усё, каб людзі не адчулі негатыўных наступстваў знешняга націску
Тэлевізійную версію паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.
На мерапрыемства запрошана шырокае кола ўдзельнікаў - больш як 2,5 тыс. чалавек. Такі шырокі фармат - ініцыятыва, прапанаваная ў час работы Прэзідэнта ў рэгіёнах, якую кіраўнік дзяржавы падтрымаў. У выніку акрамя парламентарыяў і дэлегацый ад абласцей і горада Мінска традыцыйна сярод запрошаных - вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, журналісты і блогеры.
Пасля агучвання Паслання кіраўнік дзяржавы даў згоду адказаць на магчымыя пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.
Трэцяй часткай мерапрыемства стане канцэрт майстроў мастацтва Беларусі "Мільёны сэрцаў". Удзельнікамі канцэрта стануць вядомыя выканаўцы і творчыя калектывы, прадстаўнікі новага пакалення творчай моладзі.