15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захаванне закладзеных у Канстытуцыі норм з'яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве, забеспячэння дастойных умоў жыцця грамадзянам. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, адрасаваным суайчыннікам з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння мы можам з упэўненасцю глядзець у будучыню, разумеючы, што наша зладжаная работа, з'яднанасць і стваральная энергія прадвызначаюць далейшае развіццё і паступальны рух Айчыны да працвітання", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што дзеючы асноўны закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Дзеючы Асноўны Закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы.
Захаванне норм, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве, забеспячэння дастойных умоў жыцця грамадзянам.
Сёння мы можам з упэўненасцю глядзець у будучыню, разумеючы, што наша зладжаная работа, з'яднанасць і стваральная энергія прадвызначаюць далейшае развіццё і паступальны рух Айчыны да працвітання.
Жадаю ўсім здароўя, дабра, шчасця і міру.
Аляксандр Лукашэнка.