27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза проста абавязаны з'яднацца і дзейнічаць адзіным фронтам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша пасяджэнне праходзіць у няпростых геапалітычных і эканамічных умовах. Але нам удалося паспяхова купіраваць праблемы на валютна-фінансавым рынку. Аднак санкцыйны прэсінг не слабее, а хутчэй, наадварот, узмацняецца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па прычыне глабальнага характару эканомікі і таго факта, што Расія - буйнейшы гандлёва-эканамічны партнёр для краін ЕАЭС, наступствы санкцый у той ці іншай ступені закрануць усіх членаў саюза.
"Таму нельга сядзець склаўшы рукі. Гавару гэта зноў тым, хто думае, што ўсё пройдзе само сабой і ўдасца адседзецца. Мы проста абавязаны з'яднацца і дзейнічаць адзіным фронтам. Відавочна, гэта патрэбна ўсім і іншага не дадзена, калі мы хочам захаваць сваю дзяржаўнасць, наш саюз і на самай справе думаем аб карысці сваіх народаў", - заявіў Прэзідэнт.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ужо зробленыя краінамі сумесныя крокі - пацвярджэнне таму. Гэта, у прыватнасці, адносіцца да аператыўна прынятых рашэнняў па павышэнні ўстойлівасці эканомік дзяржаў.