12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка задаволены, што Беларусь выканала сваю ролю. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў у Мінску па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я вельмі задаволены, што Беларусь выканала сваю функцыю, сваю ролю. Але галоўныя дзеючыя асобы, вядома, былі кіраўнікі дзяржаў. Яны проста малайцы. Яны вытрымалі гэты марафон", - сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка папрасіў не перабольшваць той факт, што перагаворы ішлі так доўга. "Пытанні вайны і міру вырашаюцца месяцамі, а то і гадамі. А тут удалося дасягнуць згоды аб прыпыненні вайны на працягу ўсяго толькі 15 гадзін. Малайцы!" - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. У той жа час ён падкрэсліў, што галоўным з'яўляецца рэалізаваць усе дамоўленасці на справе. "Як пойдзе - мы з вамі ўбачым", - дадаў ён.
"Прыязджайце да нас яшчэ. Вядома, не дай бог, па такіх пытаннях, лепш па пытаннях будучага будаўніцтва нашага агульнага дома - Еўропы. Мы будзем рады вас бачыць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.