"За апошнія два дзесяцігоддзі Беларусь апынулася ва ўнікальнай сітуацыі. З аднаго боку, мы ваенна-палітычны саюзнік нашай Расіі, удзельнік Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Ні ў адной дзяржавы няма такога ўзроўню адносін з Масквой, як у нас. У той жа час наша краіна заключыла міжнародныя дагаворы ў галіне бяспекі і мер даверу з усімі суседзямі, у тым ліку з дзяржавамі - членамі НАТА. А з такім суседам, як Украіна ў нас больш за 120 міжнародных пагадненняў. Мы гатовы напаўняць гэтыя двухбаковыя пагадненні новым зместам, удасканальваць іх", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, сігналы, якія беларускі бок атрымлівае ад партнёраў, сведчаць аб тым, што і яны гатовы да такога ўзаемадзеяння. "Гэта - унікальны рэсурс у цяперашняй сітуацыі. І мы ўсе абавязаны ім скарыстацца. Каб мы, еўрапейцы, даказалі самі сабе і ўсяму свету, што архітэктура еўрапейскай бяспекі можа быць адноўлена, што можа быць іншая мадэль адносін Расіі і НАТА, Кітая і ЗША і яе праекцыя на Еўропу. Не такая, як апошнія пяць гадоў", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт дадаў, што Беларусь шмат у чым фарміруе такую гісторыю поспеху ў пытаннях рэгіянальнай бяспекі, краіна і далей будзе прадаўжаць такі курс, як бы ён камусьці ні падабаўся. "Мы чуем, бачым, што нехта ставіць пад сумненне, нехта шкадуе, што не ўсё Беларусь можа, а, можа, і нічога не можа. А нехта проста ўхмыляецца: ды ну, ці ім вырашаць нейкія пытанні, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы нічога не збіраемся вырашаць за некага. Дай бог за сябе вырашыць. Мы проста вам прапануем: давайце збірацца ў гэтым ціхім, спакойным пакуль што месцы і будзем абмяркоўваць нашы праблемы, нейкія пытанні".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, шт Беларусь прыкладае максімум намаганняў і мае намер гэтак жа дзейнічаць і ў далейшым - для гэтага ў краіны, паводле яго слоў, ёсць усё неабходнае. "Само размяшчэнне беларускай зямлі, шматвяковыя духоўныя і культурныя традыцыі жыцця беларусаў, іх мірны ўклад і стваральная праца абумоўліваюць нашу пазіцыю. Дадайце да гэтага яшчэ нашу гісторыю: мы наваяваліся як ні адзін іншы народ. Прытым не мы былі ініцыятарамі гэтых войнаў і не за сябе ваявалі часам", - падкрэсліў беларускі лідар.