21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія адзначаюць Вялікдзень 21 красавіка, з гэтым святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гэта вялікае таінства ўвасабляе ў сабе самыя запаветныя мары, азначае перамогу жыцця і дабра, служыць невычэрпнай крыніцай духоўнай стойкасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, сцвярджаючы стваральныя ідэі братэрства і чалавекалюбства, Светлы Вялікдзень абуджае ў людзях імкненне жыць сумленна, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні.
"Велікодныя дні нагадваюць нам аб нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях, раскрываюць лепшыя душэўныя якасці, умацоўваюць мір і згоду ў грамадстве", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Хрысціянам Беларусі,
якія святкуюць Вялікдзень
21 красавіка 2019 года
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са святам Уваскрэсення Хрыстовага.
Гэта вялікае таінства ўвасабляе ў сабе самыя запаветныя мары, азначае перамогу жыцця і дабра, служыць невычэрпнай крыніцай духоўнай стойкасці.
Сцвярджаючы стваральныя ідэі братэрства і чалавекалюбства, Светлы Вялікдзень абуджае ў людзях імкненне жыць сумленна, быць міласэрнымі, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні. Велікодныя дні нагадваюць нам аб нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях, раскрываюць лепшыя душэўныя якасці, умацоўваюць мір і згоду ў грамадстве.
Жадаю вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, поспеху ва ўсіх пачынаннях. Няхай здзяйсняюцца самыя запаветныя мары, а ў вашых дамах і сем'ях заўсёды будуць спакой, цяпло і ўтульнасць.
Аляксандр Лукашэнка.