15 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі з вялікім святам Уваскрэсення Хрыстовага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння Вялікдзень адзначаюць мільёны хрысціян ва ўсім свеце. Напаўняючы сэрцы шчырай верай у перамогу жыцця, ён дорыць надзею людзям незалежна ад іх палітычных перакананняў, этнічных, моўных і іншых адрозненняў, - гаворыцца ў віншаванні. - Уваскрэсенне Хрыстова заклікае задумацца аб прызначэнні чалавека, яго місіі на зямлі, дапамагае рабіць добрыя справы і быць міласэрным".
Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам цяпла дамашняга ачага, любові і згоды ў сем'ях, поспеху ва ўсіх задумах і пачынаннях, здароўя, шчасця і дабрабыту. "Няхай радасць гэтага дня спадарожнічае кожнаму ў справе духоўнага ўдасканалення, абнаўляючы наша жыццё, натхняючы на стваральную працу, набліжаючы нас да высокіх хрысціянскіх ідэалаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з вялікім святам Уваскрэсення Хрыстовага.
Сёння Вялікдзень адзначаюць мільёны хрысціян ва ўсім свеце. Напаўняючы сэрцы шчырай верай у перамогу жыцця, ён дорыць надзею людзям незалежна ад іх палітычных перакананняў, этнічных, моўных і іншых адрозненняў. Уваскрэсенне Хрыстова заклікае задумацца аб прызначэнні чалавека, яго місіі на зямлі, дапамагае рабіць добрыя справы і быць міласэрным.
Няхай радасць гэтага дня спадарожнічае кожнаму ў справе духоўнага ўдасканалення, абнаўляючы наша жыццё, натхняючы на стваральную працу, набліжаючы нас да высокіх хрысціянскіх ідэалаў.
Жадаю вам, дарагія суайчыннікі, цяпла дамашняга ачага, любові і згоды ў сем'ях, поспеху ва ўсіх задумах і пачынаннях.
Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка.