28 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У сучасных умовах СНД поўнасцю захоўвае запатрабаванасць і актуальнасць як дзейсная, універсальная пляцоўка для абмеркавання надзённых праблем і ўзгаднення пазіцый дзяржаў-удзельніц. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый ЕАЭС і СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У верасні ў Бішкеку мы прадметна разгледзелі пытанні адаптацыі СНД да сучасных умоў. Беларусь заўсёды выступала за захаванне Садружнасці як паўнацэннай міжнароднай арганізацыі, нацэленай на развіццё рэгіянальнай інтэграцыі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - З задавальненнем адзначаю, што і ў Беларусі ў нас такое ж меркаванне, і гэты падыход быў падтрыманы ўсімі кіраўнікамі дзяржаў Садружнасці і знайшоў сваё адлюстраванне ў прынятым рашэнні аб адаптацыі СНД".
Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што ў аснове Садружнасці - стратэгія ўзаемавыгаднага і раўнапраўнага супрацоўніцтва, што дае магчымасць кожнай з дзяржаў-удзельніц рабіць свабодны выбар ступені свайго ўдзелу ў інтэграцыйным працэсе, грунтуючыся пры гэтым на нацыянальных інтарэсах. Ён выказаў перакананасць, што СНД поўнасцю запатрабавана.