1 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята адкрывае новы навучальны год, з першым званком вяртае ў класы і аўдыторыі краіны прывычны рытм школьнага і студэнцкага жыцця, уключае юнае пакаленне ў актыўнае вывучэнне навакольнага свету, - гаворыцца ў віншаванні. - Асаблівая ўвага сёння - маленькім жыхарам Беларусі, якія ўпершыню пераступілі парог школы. Няхай у яе сценах здзейсняцца самыя запаветныя мары і спраўдзяцца лепшыя чаканні першакласнікаў, а ўрокі падораць радасць стасункаў і дзіўных адкрыццяў".
Усім, хто прадаўжае вучобу, кіраўнік дзяржавы пажадаў стараннасці і поспехаў, выпускнікам - нацэленасці на высокі вынік, бацькам навучэнцаў - мудрасці і цярпення, педагогам - творчага натхнення і пачуцця шчырага гонару за сваіх выхаванцаў.
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў усім пажаданні здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах. Імкніцеся да ведаў, якія ў сучасным свеце і ёсць самы важны здабытак.
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,
настаўнікам, навукова-педагагічным
работнікам
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём ведаў.
Гэта свята адкрывае новы навучальны год, з першым званком вяртае ў класы і аўдыторыі краіны прывычны рытм школьнага і студэнцкага жыцця, уключае юнае пакаленне ў актыўнае вывучэнне навакольнага свету.
Асаблівая ўвага сёння - маленькім жыхарам Беларусі, якія ўпершыню пераступілі парог школы. Няхай у яе сценах здзейсняцца самыя запаветныя мары і спраўдзяцца лепшыя чаканні першакласнікаў, а ўрокі падораць радасць стасункаў і дзіўных адкрыццяў.
Усім, хто прадаўжае вучобу, жадаю стараннасці і поспехаў. Выпускнікам гэтага года - нацэленасці на высокі вынік. Бацькам навучэнцаў - мудрасці і цярпення. Педагогам - творчага натхнення і пачуцця шчырага гонару за сваіх выхаванцаў.
Жадаю ўсім здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах. Імкніцеся да ведаў. У сучасным свеце яны і ёсць самы важны здабытак.
Аляксандр Лукашэнка.