24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Муна з 70-годдзем стварэння ААН. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сямідзесяцігадовы юбілей – добрая падстава для асэнсавання і ацэнкі стану і перспектыў развіцця Арганізацыі", - гаворыцца ў віншаванні.
Безумоўна, значнымі поспехамі ААН у вырашэнні міжнародных праблем па праву можна ганарыцца. "Аднак яшчэ многае неабходна зрабіць у барацьбе з сучаснымі выклікамі і пагрозамі. Толькі сумеснымі намаганнямі члены Арганізацыі змогуць дасягнуць таго, каб свет сапраўды стаў справядлівым і бяспечным для ўсіх, як гэта задумвалі краіны – заснавальніцы ААН, сярод якіх была і Беларусь", - сказаў Прэзідэнт.