29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з педагагічным актывам краіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На мерапрыемства, якое пройдзе ў Мінску ў Адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, прыедуць прадстаўнікі сферы адукацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Усяго - каля 1 тыс. чалавек, якія таксама працуюць ва ўстановах сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай, вышэйшай адукацыі.