16 верасня, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Садружнасць Незалежных Дзяржаў павінна стаць больш прывабнай і ўплывовай на міжнароднай арэне структурай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў праектах рашэнняў сённяшняга пасяджэння ёсць розныя прапановы па ўдасканаленні Садружнасці. "Магчыма, нехта не здаволены дакументамі, што зацвярджаюцца сёння, аднак гэтыя дамоўленасці - вынік кампрамісаў і ўступак. Значыць, работу па адаптацыі СНД да сучасных рэалій трэба прадоўжыць. І яе трэба весці менавіта ў інтарэсах дзяржаў-удзельніц, - упэўнены беларускі лідар. - Заканамерным вынікам павінна стаць трансфармацыя Садружнасці ў больш прывабную і ўплывовую на міжнароднай арэне структуру".
Прэзідэнт адзначыў, што краіны, якія ўваходзяць у арганізацыю, ужо цяпер аператыўна і кансалідавана рэагуюць на сучасныя міжнародныя выклікі.