23 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Акрамя таго, да падножжа манумента былі ўскладзены вянкі ад рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, Нацыянальнага сходу, судоў, Савета Бяспекі і Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама, выканкама СНД, дыпламатычнага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў, Беларускай праваслаўнай царквы, Рымска-каталіцкай царквы.
Пасля мінуты маўчання і выканання дзяржаўнага гімна па плошчы Перамогі ўрачыстым маршам прайшла зводная рота ганаровай варты і ваенны аркестр.
Пасля завяршэння цырымоніі Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з грамадзянамі, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. Звяртаючыся да Прэзідэнта, яны выказалі надзею, што ў краіне ўсё будзе добра. На што кіраўнік дзяржавы адказаў, што беларусы ў гэтым могуць не сумнявацца. "І нам трэба варушыцца", - сказаў ён. Прэзідэнт пажадаў таксама "варушыць і начальнікаў на месцах", каб "не паснулі".
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прысутных з Днём абаронцаў Айчыны, пажадаў ім поспехаў.