9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кветкі да манумента таксама ўсклалі сыны кіраўніка дзяржавы. Былі ўскладзены вянкі ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага сходу Беларусі, судоў, Савета бяспекі і Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, маладзёжных і грамадскіх аб'яднанняў, Выканаўчага камітэта СНД, прадстаўнікоў замежнага дыпламатычнага корпуса, Беларускай праваслаўнай і Рымска-каталіцкай цэркваў.