3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 4 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе духоўнае адраджэнне: жыццё выйграла бітву ў смерці, дабро перамагло зло, а святло знішчыла цемру", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што радасць гэтага свята з'яўляецца пунктам адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і абяздоленым, яднання дзеля міру і згоды ў грамадстве.
"Толькі разам, абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, мы зможам справіцца з усімі цяжкасцямі, прыйсці да шчасця і працвітання. Няхай святло велікодных дзён напаўняе вашы сэрцы мудрасцю і надзеяй", - пажадаў Прэзідэнт.
Хрысціянам Беларусі,
якія святкуюць Вялікдзень
4 красавіка 2021 года
Дарагія суайчыннікі!
Ад усяго сэрца віншую вас са святам Вялікадня.
Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе духоўнае адраджэнне: жыццё выйграла бітву ў смерці, дабро перамагло зло, а святло знішчыла цемру.
Радасць гэтага свята з'яўляецца пунктам адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і абяздоленым, яднання дзеля міру і згоды ў грамадстве.
Толькі разам, абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, мы зможам справіцца з усімі цяжкасцямі, прыйсці да шчасця і працвітання.
Няхай святло велікодных дзён напаўняе вашы сэрцы мудрасцю і надзеяй.
Жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, здзяйснення самых запаветных жаданняў.
Аляксандр Лукашэнка