22 красавіка, Тбілісі /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з трохдзённым афіцыйным візітам у Грузію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Чакаецца, што 23 красавіка адбудуцца перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, прэм'ер-міністрам Грузіі Іракліем Гарыбашвілі, цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў і шэраг іншых мерапрыемстваў.
22 красавіка, Тбілісі /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з афіцыйным візітам у Грузіі, усклаў вянок да магілы Невядомага салдата ў Тбілісі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мемарыял устаноўлены ў парку Ваке ў памяць аб воінах, якія загінулі ў баях у час Вялікай Айчыннай вайны. Каля помніка запалены вечны агонь. Скульптурная група складаецца з помніка загінуўшаму воіну (Шыва) і скульптуры, што ўзвышаецца, багіні Калі Ма ("Чорная маці"). Гэта "звязка" характэрна і для іншых грузінскіх мемарыялаў.