1 верасня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік беларускай дзяржавы ў Пекіне прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны.
У ходзе візіту прадугледжаны таксама шэраг двухбаковых сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам КНР.