5 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў у Ісламабадзе перагаворы з Прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэча прайшла ў афіцыйнай рэзідэнцыі кіраўніка пакістанскай дзяржавы "Айван-е-Садр". Пасля цырымоніі прывітання Аляксандр Лукашэнка і Мамнун Хусэйн накіраваліся ў залу для перагавораў.
З беларускага боку ў іх таксама прынялі ўдзел члены ўрада, кіраўнікі шэрага міністэрстваў і ведамстваў.