9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята стала сімвалам нязломнай волі беларускага народа перад нечалавечымі выпрабаваннямі, увасабленнем усенароднага супраціўлення нацызму ў любых яго абліччах, - гаворыцца ў віншаванні. - Памяць аб подзвігу пакалення пераможцаў праз час выступае вялікай аб'яднальнай сілай, служыць жыццёвым арыенцірам для нас, хто не ведаў жахаў вайны і цяжару пасляваеннага аднаўлення".
Праўда Перамогі і энергія стварэння дапамагаюць беларусам быць мацнейшымі, забяспечваюць надзейную абарону і працвітанне роднай зямлі, упэўнены кіраўнік дзяржавы. "Умацоўваючы яе патэнцыял і аўтарытэт сваімі працоўнымі перамогамі і дасягненнямі, сучаснікі робяць усё, каб ніхто і ніколі не змог нас зламаць і знішчыць", - дадаў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што ў гэтыя дні Беларусь аддае даніну павагі ўсім, хто паклаў свае жыцці на алтар Перамогі, знішчыў фашысцкае зло, падарыў чалавецтву мірную будучыню і надзею на тое, што самая жорсткая ў яго гісторыі вайна стане апошняй.
"Мы памятаем кожнага, хто загінуў у той вайне, хто граміў ворага на фронце, вёў з ім барацьбу ў радах партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечваў надзейны тыл і самааддана працаваў, і ўдзячны тым, хто сёння беражліва захоўвае і перадае памяць аб бессмяротным подзвігу", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Жадаю нашым дарагім ветэранам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, даўгалецця і дабрабыту, а таксама шчасця, міру і дабра кожнай беларускай сям'і".
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас с Днём Перамогі!
Гэта свята стала сімвалам нязломнай волі беларускага народа перад нечалавечымі выпрабаваннямі, увасабленнем усенароднага супраціўлення нацызму ў любых яго абліччах.
Памяць аб подзвігу пакалення пераможцаў праз час выступае вялікай аб'яднальнай сілай, служыць жыццёвым арыенцірам для нас, хто не ведаў жахаў вайны і цяжару пасляваеннага аднаўлення.
Упэўнены, праўда Перамогі і энергія стварэння дапамагаюць беларусам быць мацнейшымі, забяспечваюць надзейную абарону і працвітанне роднай зямлі. Умацоўваючы яе патэнцыял і аўтарытэт сваімі працоўнымі перамогамі і дасягненнямі, сучаснікі робяць усё, каб ніхто і ніколі не змог нас зламаць і знішчыць.
У гэтыя дні Беларусь аддае даніну павагі ўсім, хто паклаў свае жыцці на алтар Перамогі, знішчыў фашысцкае зло, падарыў чалавецтву мірную будучыню і надзею на тое, што самая жорсткая ў яго гісторыі вайна стане апошняй.
Мы памятаем кожнага, хто загінуў у той вайне, хто граміў ворага на фронце, вёў з ім барацьбу ў радах партызан і падпольшчыкаў, хто забяспечваў надзейны тыл і самааддана працаваў, і ўдзячны тым, хто сёння беражліва захоўвае і перадае памяць аб бессмяротным подзвігу.
Жадаю нашым дарагім ветэранам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, даўгалецця і дабрабыту, а таксама шчасця, міру і дабра кожнай беларускай сям'і.
Аляксандр Лукашэнка.
9 мая 2023 г.