29 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Першамай сімвалізуе з'яднанасць стваральных сіл грамадства, імкненне да міру і сацыяльнай справядлівасці, - гаворыцца ў віншаванні. - Па добрай традыцыі мы адзначаем яго ў атмасферы глыбокай павагі да людзей працы, якія сваімі справамі ўмацоўваюць дабрабыт і незалежнасць беларускай дзяржавы. Сёння ад ініцыятыўнасці і стараннасці кожнага залежыць яе паспяховае развіццё".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што эфектыўнасць і ўздым эканомікі ў многім вызначаюць намаганні працаўнікоў у заводскіх і фабрычных цэхах, у шахтах і на будаўнічых пляцоўках, на палях і фермах. Менавіта яны ўносяць дастойны ўклад у агульную скарбонку нацыянальнага багацця, іх працавітасць і добрасумленнасць - надзейны фундамент сучаснасці і будучыні нашай краіны.
Аляксандр Лукашэнка верыць, што агульнымі намаганнямі мы зробім родную Беларусь працвітаючай. Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і вясенняга настрою.
Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са Святам працы.
Першамай сімвалізуе з'яднанасць стваральных сіл грамадства, імкненне да міру і сацыяльнай справядлівасці.
Па добрай традыцыі мы адзначаем яго ў атмасферы глыбокай павагі да людзей працы, якія сваімі справамі ўмацоўваюць дабрабыт і незалежнасць беларускай дзяржавы. Сёння ад ініцыятыўнасці і стараннасці кожнага залежыць яе паспяховае развіццё. Эфектыўнасць і ўздым эканомікі ў многім вызначаюць намаганні працаўнікоў у заводскіх і фабрычных цэхах, у шахтах і на будаўнічых пляцоўках, на палях і фермах. Менавіта яны ўносяць дастойны ўклад у агульную скарбонку нацыянальнага багацця. Іх працавітасць і добрасумленнасць - надзейны фундамент сучаснасці і будучыні нашай краіны.
Веру, што агульнымі намаганнямі мы зробім родную Беларусь працвітаючай.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і вясенняга настрою.
Аляксандр Лукашэнка.