2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне педагагічным работнікам з Днём настаўніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мы гаворым словы шчырай удзячнасці нашым настаўнікам, людзям, якія дзяліліся з намі вопытам і ведамі, дапамагалі раскрыць здольнасці і знайсці сваю дарогу ў жыцці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прафесія настаўніка прад'яўляе да чалавека высокія патрабаванні. "Педагог заўсёды на вачах, ён з'яўляецца для вучняў аўтарытэтам і павінен служыць для іх прыкладам, а гэта патрабуе ад вас эрудыцыі, творчага падыходу і пастаяннага самаўдасканалення", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што перад сучаснай сістэмай адукацыі стаяць выключна важныя задачы - не толькі навучыць, але і выхаваць маладое пакаленне працавітым, культурным, здаровым і маральным. Прывіць яму любоў да роднай зямлі, павагу да духоўных каштоўнасцей народа, імкненне стаць сапраўднымі майстрамі сваёй справы.
Педагагічным работнікам
Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам - Днём настаўніка.
Мы гаворым словы шчырай удзячнасці нашым настаўнікам, людзям, якія дзяліліся з намі вопытам і ведамі, дапамагалі раскрыць здольнасці і знайсці сваю дарогу ў жыцці.
Прафесія настаўніка прад'яўляе да чалавека высокія патрабаванні. Бо педагог заўсёды на вачах, ён з'яўляецца для вучняў аўтарытэтам і павінен служыць для іх прыкладам, а гэта патрабуе ад вас эрудыцыі, творчага падыходу і пастаяннага самаўдасканалення.
Перад сучаснай сістэмай адукацыі стаяць выключна важныя задачы - не толькі навучыць, але і выхаваць маладое пакаленне працавітым, культурным, здаровым і маральным. Прывіць яму любоў да роднай зямлі, павагу да духоўных каштоўнасцей нашага народа, імкненне стаць сапраўднымі майстрамі сваёй справы.
Дзякуй за вашу працу, цярпенне і дабрыню, за актыўную жыццёвую пазіцыю і работу на карысць будучыні Беларусі.
Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Са святам!
Аляксандр Лукашэнка.