15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З Асноўным Законам, які замацаваў важнейшыя прынцыпы ўладкавання грамадства і дзяржавы, звязана рэалізацыя такіх каштоўнасцей, як законнасць, роўнасць, справядлівасць і народаўладдзе. Умацаванне суверэннай дзяржаўнасці, дасягненне грамадскай згоды і сацыяльна-палітычнай стабільнасці непарыўна звязаны з канстытуцыйным правам беларускага народа вызначаць свой лёс і прымаць найбольш важныя рашэнні", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым удасканаленне канстытуцыйнай дэмакратыі, якое адпавядае сучасным патрэбнасцям развіцця Рэспублікі Беларусь, павінна будавацца ў першую чаргу з улікам інтарэсаў як асобнага чалавека, так і грамадства ў цэлым.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў суграмадзянам здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць нашай Радзімы.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
З Асноўным Законам, які замацаваў важнейшыя прынцыпы ўладкавання грамадства і дзяржавы, звязана рэалізацыя такіх каштоўнасцей, як законнасць, роўнасць, справядлівасць і народаўладдзе.
Умацаванне суверэннай дзяржаўнасці, дасягненне грамадскай згоды і сацыяльна-палітычнай стабільнасці непарыўна звязаны з канстытуцыйным правам беларускага народа вызначаць свой лёс і прымаць найбольш важныя рашэнні.
Упэўнены, што і ў далейшым удасканаленне канстытуцыйнай дэмакратыі, якое адпавядае сучасным патрэбнасцям развіцця Рэспублікі Беларусь, павінна будавацца ў першую чаргу з улікам інтарэсаў як асобнага чалавека, так і грамадства ў цэлым.
Шчыра жадаю ўсім суграмадзянам здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць нашай Радзімы.
Аляксандр Лукашэнка.